Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2019 годзе ЗША могуць стаць сусьветным лідэрам у здабычы нафты


Ілюстрацыйнае фота. Здабыча сланцавай нафты ў Каліфорніі

У 2019 годзе Злучаныя Штаты стануць найбуйнейшым у сьвеце вытворцам нафты. З такім прагнозам выступіла амэрыканскае фэдэральнае ўпраўленьне ў пытаньнях энэргетычнай інфармацыі.

Згодна з прагнозам, здабыча нафты да канца будучага году дасягне 12 мільёнаў барэляў у дзень, што дазволіць ЗША абыйсьці Расею па аб’ёмах здабычы нафты. У мінулым годзе яны вырасьлі ў ЗША на 5,6 працэнта. Чакаецца, што ў гэтым годзе яны павялічацца на 15,4 працэнта дзякуючы бурнаму разьвіцьцю сланцавага спосабу вытворчасьці нафты.

У той жа час попыт на нафтапрадукты ў ЗША вырасьце нязначна, прагназуюць амэрыканскія экспэрты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG