Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў як Нагорны Карабах абвясьціў аб выхадзе з Азэрбайджану


Падзеі 12 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 ліпені 1988 году абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

Таксама ў гэты дзень

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

1962 — адбыўся першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.

1990 — была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы.

1993 — у Вашынгтоне падпісана супольная Дэклярацыя аб адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША.

2009 — Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.

У гэты дзень нарадзіліся

1884 — Амэдэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт

1920 — Ядвіга Раманоўская, беларуская арганізатарка музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

У памяці

2014 — Валерыя Навадворская, савецкая і расейская дысыдэнтка і праваабаронца, палітычная і грамадзкая дзяячка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG