Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане аксакалы пабілі чыноўніка-мацяршыньніка


Начальніка Бюро прымусовага выкананьня ў адным з раёнаў Узбэкістану Шэралі Мамарызаева звольнілі з-за таго, што ён рэгулярна абражаў падначаленых. Раней узбэцкая служба Радыё Свабода апублікавала вытрымкі з аўдыёзапісаў, на якіх чуваць, як чыноўнік лае сваіх супрацоўнікаў.

Ён называў людзей «задніцамі», «сабакамі», «пацукамі», «асламі», брудна лаяўся і пагражаў падначаленым за тое, што яны ня могуць выбіць грошы з даўжнікоў.

Як распавёў Радыё Свабода адзін з супрацоўнікаў бюро, 30 чэрвеня, неўзабаве пасьля публікацыі артыкулу на сайце, да Мамарызаева прыйшлі мясцовыя старэйшыны.

«Адзін-двое з аксакалаў нават ударылі яго сваім кіем. Мамарызаеў уцёк ад іх. Пасьля гэтага яго некаторы час не было відаць. Ягоныя абавязкі выконваў намесьнік. На мінулым тыдні да нас прыехалі з абласной управы Бюро прымусовага выкананьня і прызначылі новага начальніка. Ад таго часу пра чыноўніка-мацяршыньніка нічога не чуваць», — сказаў ён.

У лютым супрацоўнікі бюро падалі заяву ў віртуальную прыёмную прэзыдэнта, але сытуацыя не зьмянілася. Толькі пасьля таго, як з начальствам бюро паспрабавалі зьвязацца журналісты, Мамарызаеў трохі памякчэў, сказалі тады работнікі: «Зараз ён менш мацярыцца і факусуецца на саміх супрацоўніках».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG