Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўстрыі пратэстуюць супраць 60-гадзіннага працоўнага тыдня


Ілюстрацыйнае фота. Паліцэйская машына ў сталіцы Аўстрыі Вене
Ілюстрацыйнае фота. Паліцэйская машына ў сталіцы Аўстрыі Вене

Урад Аўстрыі мае намер павялічыць дазволеную працягласьць працоўнага дня. Гэтыя пляны вывелі на вуліцы Вены дзясяткі тысяч людзей.

30 чэрвеня ў Вене прайшла шматтысячная пратэставая акцыя супраць плянаў ураду Аўстрыі павялічыць дапушчальную працягласьць працоўнага дня да 12 гадзін, а працоўнага тыдня — да 60 гадзін, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле дадзеных паліцыі, у мітынгу прынялі ўдзел 80 тысяч чалавек, прафсаюзы заявілі пра 100 тысяч удзельнікаў.

Цяперашняя акцыя пратэсту стала першай у краіне пасьля таго, як у канцы 2017 году канцлерам Аўстрыі стаў Сэбастыян Курц. Узначалены ім урад разглядае паслабленьні ў працягласьці працоўнага часу як меру, дзякуючы якой прадпрыемствы атрымаюць вялікую «гнуткасьць». Адпаведны законапраект павінен будзе выстаўлены на галасаваньне ў аўстрыйскім парлямэнце ў бліжэйшы чацьвер, 5 ліпеня.

На сёньня стандартная працягласьць працоўнага дня ў Аўстрыі складае 8 гадзін, а працоўнага тыдня — 40 гадзін. Але ўжо цяпер прадпрыемствы маюць права займаць сваіх супрацоўнікаў на працягу дзесяці гадзін у дзень і да 50 гадзін у тыдзень. Пад ціскам апазыцыі ўрад зьмякчыў нормы раней падрыхтаванага законапраекту, дазволіўшы працадаўцам самім вырашаць, ці павялічваць працоўны час.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG