Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Васіля Быкава


Кветкі на магіле Васіля Быкава ў дзень яго народзінаў, 19 чэрвеня 2017 году
Кветкі на магіле Васіля Быкава ў дзень яго народзінаў, 19 чэрвеня 2017 году

Падзеі 22 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.

Таксама ў гэты дзень

1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край», газэта была забаронена на 6-м нумары.

1941 — на беларускія землі ўвайшлі войскі фашыстоўскай Нямеччыны.

1943 — заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі. СБМ дзейнічаў у Беларусі да ліпеня 1944 году.

1950 — у Маладзечне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана да 25 гадоў савецкіх канцлягераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі — да расстрэлу. Валер Мазынскі зьняў дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Аляксандр Цьвікевіч, палітычны дзяяч, гісторык, філёзаф, публіцыст.

1896 — Браніслаў Туронак, грамадзкі дзяяч і публіцыст.

1926 — польскі пісьменьнік і кінэматаграфіст Тадэвуш Канвіцкі.

1960 — Сяргей Кушняроў, амэрыканскі мультыплікатар беларускага паходжаньня.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG