Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Аўстрыі заявіў, што закрые сем мячэцяў у спробе падавіць «палітычны іслам» і замежнае фінансаваньне рэлігійных груп у краіне. Аўстрыя таксама можа выслаць некалькі дзясяткаў імамаў.

«У нашай краіне ня месца паралельнаму грамадзтву, палітычнаму ісламу і радыкалісцкім тэндэнцыям», — заявіў фэдэральны канцлер Аўстрыі Сэбастыян Курц.

Міністар унутраных спраў Гэрбэрт Кікл заявіў, што яны пераглядаюць віды на жыхарства, выдадзеныя прыблізна 40 імамам, якія працуюць у Асацыяцыі турэцкіх ісламскіх культурных аб’яднаньняў у Эўропе (ATIB). Арганізацыю абвінавацілі ў тым, што яна фінансавала імамаў у абыход мясцовых законаў.

Паводле Кікла, віды на жыхарства ўжо былі адкліканыя ў двух чалавек, яшчэ пяці імамам адмовілі ў выдачы дакумэнтаў.

Урад тлумачыць сваё рашэньне законам ад 2015 году, які забараняе рэлігійным суполкам атрымліваць фінансаваньне з-за мяжы.

Курц выйграў выбары са сваёй кансэрватыўнай Аўстрыйскай народнай партыяй у кастрычніку 2017 году, стаўшы фэдэральным канцлерам Аўстрыі. Ён стварыў кааліцыю з крайне правай Аўстрыйскай партыяй свабоды.

Галоўным лёзунгам Курца на выбарах было: «Інтэграцыя па заслугах».

Сярод абяцаньняў:

  • перакрыць міграцыйныя патокі ў Эўропу,
  • увесьці як мага больш нізкі ўзровень грашовай дапамогі для бежанцаў,
  • забараніць замежнікам атрымліваць грашовую дапамогу, пакуль яны не пражывуць у Аўстрыі пяць гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG