Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждэпартамэнце ЗША Ўкраіну і Грузію назвалі часткай Захаду


Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Вэс Мітчэл

Украіна і Грузія зьяўляюцца часткай Захаду. Пра гэта памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Вэс Мітчэл заявіў падчас выступу ў аналітычным цэнтры Heritage Foundation, які называюць адным з крыніц экспэртызы Адміністрацыі ЗША па многіх напрамках палітыкі.

У ходзе прамовы Мітчэл абмаляваў стратэгію адміністрацыі Дональда Трампа па Эўропе, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Мы павінны ўспрымаць Захад, як супольнасьць дэмакратычных краінаў, якія аб’яднаныя гісторыяй, культурай і агульнымі ахвярамі. Некаторыя яго чальцы гэта старыя дэмакратыі, а некаторыя — не. Некаторыя — чальцы Эўразьвязу, ці NATO, а іншыя — не. Некаторыя слабыя, а некаторыя моцныя, некаторыя геаграфічна абароненыя, іншыя — маюць ўразьлівую пазыцыю. Украіна і Грузія зьяўляюцца чальцамі Захаду і гістарычна, і праз выбар іх народаў. Вялікая Брытанія застанецца ў сэрцы Захаду і пасьля Brexit. Сутнасьць у тым, што неабходны аб’яднаўчы прынцып, а ня толькі інстытуты. Інстытуты гэта сродак, а ня мэта», — заявіў Мітчэл.

У ходзе прамовы Мітчэл падкрэсьліў, што ЗША будуць рабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў адказ на яе агрэсію, пакуль прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не абярэ іншы шлях.

Мітчэл таксама зьвярнуў увагу на падтрымку Амэрыкай стварэньня незалежнага антыкарупцыйнага суда ва Ўкраіне ў адным шэрагу з падтрымкай рэформаў ва Ўкраіне з боку ЗША і продажам афіцыйнаму Кіеву сьмяротных амэрыканскіх ўзбраеньняў.

Памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі таксама адзначыў, што Кітай і Расея нацэленыя на раскол ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG