Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сыбір


Падзеі 29 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек.

Error rendering VK.

Таксама ў гэты дзень

1440 – вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелончык.

1613 – дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус».

1941 – у Менску было заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё новага Камсамольскага возера і купальнага сэзону. Аднак пляны былі перакрэсьленыя ўварваньнем у Беларусь нямецкіх войскаў.

1944 – пачаталася Менская апэрацыя, у выніку якой быў вызвалены Менск.

У гэты дзень нарадзіліся

1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст.

1913 — Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік.

1925 — Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гарадзенскай біяхімічнай школы.

1956 — Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзяяч.

1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст і палітык, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, рэдактар гарадзенскай газэты «Пагоня».

У памяці

1958 — Фабіян Ярэміч, палітык, культурны дзеяч. Сябра Рады БНР у 1918 годзе. Актыўна ўдзельнічаў у працы Таварыства беларускай школы.

1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык.

2003 — Кэтрын Хэпбёрн, амэрыканская кінаакторка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG