Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Генадзя Бураўкіна


Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін

Падзеі 30 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Таварыства беларускай школы запрашае 30 траўня на прэзэнтацыю сваіх новых выданьняў:

  • Лявон Баршчэўскі. «Словы і вобразы»;
  • Алесь Лозка. «Беларускі фальклор»;
  • Павал Церашковіч. «Глябальныя праблемы чалавецтва: нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасьці».

Мадэратар сустрэчы — рэжысэр-кінадакумэнталіст, заснавальнік і дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас.

Уладзімер Колас
Уладзімер Колас

Менск, Беларускі прэс-клюб (вул. Веры Харужай, 3, пакой 601).

Пачатак а 18-й гадзіне.

Дата дня

30 траўня 2014 году памёр Генадзь Бураўкін, паэт, дзяржаўны дзеяч, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН.

Таксама ў гэты дзень

1814 — Напалеон быў сасланы на востраў Эльба.

1999 — адбылася цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро «Няміга» у Менску, загінулі 53 чалавекі.

У гэты дзень нарадзіліся

1927 — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст.

Вітаўт Кіпель, здымак 2015 году
Вітаўт Кіпель, здымак 2015 году

З 1944 году Вітаўт Кіпель жыве ў эміграцыі. Працаваў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, сабраў калекцыю беларускіх выданьняў. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый.

У памяці

1416 — памёр Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзеяч, паплечнік Яна Гуса.

1431 — спаленая на вогнішчы Жанна д’Арк, нацыянальная гераіня Францыі і каталіцкая сьвятая.

1778 — памёр Вальтэр, францускі філёзаф.

1960 — памёр Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG