Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча назавуць падчас фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»


Цягам 27-31 траўня ў менскім культурным інкубатары «ОК16» пройдзе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады.

У рамках фэстывалю 28 траўня адбудзецца абвяшчэньне вынікаў і цырымонія ўручэньня прэміі імя Алеся Адамовіча ад Беларускага ПЭН-цэнтру.

Арганізатар імпрэзы — установа культуры «Кніжны офіс». Фэстываль закліканы стаць пляцоўкай для камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу — выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнэрамі, перакладчыкамі і ўласна чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.

У ліку партнэраў — культурны інкубатар «ОК16», Symbal.by, «Арт-сядзіба», Беларускі ПЭН-цэнтар, Беларуская філязофская прастора, кампанія «Будзьма беларусамі!», Лятучы ўнівэрсытэт, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі саюз мастакоў, Беларускі саюз дызайнэраў, тэатар імя Янкі Купалы, КРУП «Академическая книга».

Гасьцямі і ўдзельнікамі будуць эсэіст Валянцін Акудовіч, тэоляг Ірына Дубянецкая, філёляг Лявон Баршчэўскі, філёзаф Павал Баркоўскі, выдавец Алесь Аркуш, літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, выкладчыца гісторыі сусьветнай культуры Марына Шода, паэты і пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў, Валянціна Аксак, Андрэй Хадановіч, Таня Скарынкіна, Уладзь Лянкевіч, Міхаіл Галдзянкоў, Антон Кулон, ілюстратар Павал Дарохін, графік Рыгор Сітніца, дызайнэр Зьміцер Сурскі, бард Алесь Камоцкі, гурт PAULINN ды многія іншыя.

Падрабязная праграма фэстывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG