Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорскія нацыяналісты з партыі «Ёбік» на мяжы расколу


У вугорскай нацыяналістычнай апазыцыйнай партыі «Ёбік» насьпеў раскол, паколькі частка партыі запатрабавалі вяртаньня да больш радыкальнай ідэалёгіі. Ласла Тарацкай, віцэ-старшыня партыі «Ёбік» і былы ўльтраправы моладзевы лідэр, паведаміў журналістам, што сфармаваў новую, больш жорсткую плятформу і даў партыйным кіраўнікам на месцах тэрмін да 23 чэрвеня, каб інтэграваць яе ў дзейнасьць «Ёбік».

Палітык сказаў, што гэтая плятформа вядзе да вяртаньня да старых каштоўнасьцяў партыі, якія прадугледжваюць абмежаваньне міграцыі, жорсткую лінію ў дачыненьні да ромскай (цыганскай) меншасьці і падтрымкі этнічных вугорцаў у суседніх дзяржавах. Па словах Тарацкая, калі чальцы партыі адхіляць яго ініцыятыву, гэта можа прывесьці да расколу.

«Ёбік» раней вядомы сваім антысэмітызмам, ксэнафобіяй і ультранацыяналізмам, стаў самай моцнай апазыцыйнай партыяй у выніку красавіцкіх выбараў. Партыя атрымала атрымала 20% галасоў, але не змагла павялічыць сваё прадстаўніцтва ў парлямэнце. Старшыня партыі Габар Вона палічыў гэты вынік паразай, узяўшы на сябе адказнасьць за вынік выбараў і сышоў у адстаўку. На ўнутрыпартыйных выбарах новага лідэра Ласла Тарацкай атрымаў 46% галасоў, а больш памяркоўны кандыдат Тамаш Шнэйдар — 53%.

Тарацкай заявіў, што мадэльлю для будучай дзейнасьці «Ёбіка» на яго думку можа стаць «Вугорская гвардыя» — паўвайсковая групоўка, якую партыя выкарыстоўвае для аховы сваіх мітынгаў і патруляваньня населеных пунктаў з заўважанай доляй цыганскага насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG