Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна першага рэфэрэндуму ў Беларусі


Падзеі 14 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:

  • краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
  • расейская мова набыла статус дзяржаўнай.
Рэфэрэндум-1995, архіўнае фота
Рэфэрэндум-1995, архіўнае фота

Таксама на рэфэрэндуме разглядалі пытаньні эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і права прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

Таксама ў гэты дзень

1613 — мястэчка Жыровічы атрымала магдэбурскае права.

1874 — у Менску пачаў дзейнічаць першы фантан, упрыгожаны скульптурнай кампазыцыяй «Хлопчык зь лебедзем».

1948 — абвешчаная незалежнасьць Ізраілю.

1954 — у Гаазе дзяржавы-сябры ААН падпісалі «Канвэнцыю аб абароне культурных каштоўнасьцяў у выпадку ўзброенага канфлікту».

1955 — у Варшаве падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Арганізацыі Вайсковай дамовы. Так званая Варшаўская дамова краінаў сацлягеру існавала да 1 ліпеня 1991 году.

2011 – асуджаны на 5 гадоў турмы былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.

Андрэй Саньнікаў падчас прысуду 14 траўня
Андрэй Саньнікаў падчас прысуду 14 траўня

У гэты дзень нарадзіліся

1814 — Каэтан Касовіч, беларускі і расейскі навуковец-усходазнаўца, першы вучоны санскрытоляг у Расеі.

1869 — Янкель Кругер, беларускі жывапісец і пэдагог, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі.

1899 — Тодар Куніцкі, лекар, адзін з заснавальнікаў Беларускага Студэнцкага Саюзу ў Вільні і Беларускага Сялянскага Саюзу.

1907 — Язэп Жыновіч, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

У памяці

1610 — францускі кароль Генры IV.

1873 — Міхаіл Дзьмітрыеў, дырэктар Наваградзкай гімназіі.

1939 — Павал Жаўрыд, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.

1998 — Фрэнк Сінатра, амэрыканскі сьпявак, актор і шоўмэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG