Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўная партыя Армэніі можа сысьці ў апазыцыю


Армэн Ашат’ян
Армэн Ашат’ян

Рэспубліканская партыя Армэніі, якая цяпер знаходзіцца пры ўладзе, будзе лічыць сябе апазыцыяй, нягледзячы на большасьць у парлямэнце. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву Associated Press заявіў намесьнік кіраўніка партыі Армэн Ашат’ян.

Ён пацьвердзіў, што рэспубліканцы падтрымаюць абраньне лідэра пратэстаў Нікола Пашыньяна прэм’ер-міністрам пры выкананьні дзьвюх умоваў — наяўнасьці неабходнай колькасьці подпісаў і калі на вуліцах будзе спакойна. Паводле словаў Ашат’яна, такім чынам улады паспрабуюць пазьбегнуць абвастрэньня палітычнага крызісу.

Выбары прэм’ер-міністра Армэніі пройдуць у парлямэнце 8 траўня. Пашыньян — пакуль адзіны кандыдат на гэтую пасаду.

1 траўня дэпутаты ад Рэспубліканскай партыі прагаласавалі ў парлямэнце супраць кандыдатуры Пашыньяна, і ён ня быў абраны. Калі 8 траўня прэм’ер зноў ня будзе абраны, парлямэнт будзе распушчаны, і адбудуцца новыя выбары.

Масавыя пратэсты ў Армэніі пачаліся ў сярэдзіне красавіка. Дэманстранты спачатку патрабавалі адстаўкі прэм’ера Сэржа Саргсьяна, а пасьля яго сыходу 23 красавіка — абраньня Пашыньяна новым прэм’ерам. У мірных акцыях пратэсту ўдзельнічаюць сотні тысяч людзей па ўсёй краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG