Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі прызначылі выбары прэм’ер-міністра


Выбары новага прэм’ер-міністра Армэніі могуць адбыцца 8 траўня — на гэты дзень прызначанае спэцыяльнае пасяджэньне парлямэнта. Пра гэта гаворыцца ў заяве яго сьпікера Ара Баблаяна, распаўсюджанай інфармацыйнымі агенцтвамі ў сераду днём.

Імёны магчымых кандыдатаў у тэксьце не пазначаныя.

Прызначанае на сераду пасяджэньне парлямэнта Армэніі не адбылося праз акцыі пратэсту, якія праходзяць у Ерэване. Паведамлялася, што многія дэпутаты не змаглі трапіць у будынак, а апазыцыя пасяджэньне байкатавала.

1 траўня заканадаўцы прагаласавалі супраць кандыдатуры лідэра апазыцыі Нікола Пашыньяна ў якасьці наступнага прэмʼер-міністра. Пасьля гэтага ён заклікаў да ўсеагульнай акцыі пратэсту, на якую выйшлі тысячы чалавек. У Ерэване перакрытыя дарогі, забракавана мэтро і ўваходы ў шэраг урадавых будынкаў.

Пашыньян заклікаў сваіх прыхільнікаў не ўжываць гвалт і дзейнічаць у рамках закона.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG