Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі парлямэнт прыняў свой «закон Магніцкага»


Уезд у краіну будзе забаронены асобам, абвінавачаным у карупцыі і парушэньні правоў чалавека.

Палата грамадаў брытанскага парлямэнту прыняла закон аб санкцыях, зацьвердзіўшы таксама і ўласны варыянт «акту Магніцкага», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Папраўкі да закона «Пра санкцыі і барацьбе з адмываньнем грашовых сродкаў» прадугледжваюць раскрыцьцё інфармацыі аб уладальніках і бэнэфіцыярах афшорных кампаній, зарэгістраваных на брытанскай тэрыторыі. Акрамя гэтага, урад атрымае права адмаўляць у атрыманьні візаў і ўездзе ў Вялікую Брытанію асобам, абвінавачаным у карупцыі і грубых парушэньнях правоў чалавека.

«Акт Магніцкага», зацьверджаны Кангрэсам ЗША ў сьнежні 2012 году, прадугледжвае ўвядзеньне візавых і фінансавых санкцый супраць чыноўнікаў і прыватных асобаў, вінаватых у грубых парушэньнях правоў чалавека, карупцыі ды іншых парушэньнях міжнародных нормаў. У апошнія гады падобныя законы прыняла Канада і шэраг эўрапейскіх краін.

Летась парлямэнт увёў у закон «Аб фінансах злачыннага паходжаньня» новы артыкул, які дазваляе ўладам арыштоўваць фінансавыя і банкаўскія актывы асобаў, вінаватых у парушэньнях правоў чалавека.

Новая папраўка значна пашырае правы ўладаў у гэтай сфэры. За яе прыняцьце прагаласавалі прадстаўнікі і кіроўнай Кансэрватыўнай партыі, і апазыцыйнай Лейбарысцкай.

Згодна з законам, заморскія тэрыторыі Вялікай Брытаніі — Кайманавы астравы, Бэрмуды, Тэркс, Кайком і Брытанскія Віргінскія астравы — у тэрмін да канца 2020 году павінны раскрыць імёны рэальных уладальнікаў і бэнэфіцыяраў афшорных кампаній. Астравы Гернсі і Джэрсі і Мэн выключаны з гэтага сьпісу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG