Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскія ўлады заблякавалі мэсанджар Telegram


Вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі
Вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі

Іранскія ўлады заблякавалі мэсанджар Telegram, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на іранскія СМІ. Дзяржаўнае тэлебачаньне Ірану абвясьціла, што рашэньне аб забароне прадыктаванае «інтарэсамі нацыянальнай бясьпекі».

Разгледзеўшы скаргі, якія паступаюць ад іранскіх грамадзян на мэсанджар Telegram і зыходзячы з інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі, іранскія ўлады заблякавалі працу гэтай аплікацыі, абвясьціў іранскі дзяржаўны тэлеканал.

Пра забарону паведаміла таксама агенцтва Mizanonline, якое адлюстроўвае пункт гледжаньня праваахоўных і заканадаўчых органаў Ірану. Інфармацыю перадало і напаўафіцыйнае агенцтва Fars. Раней у красавіку іранскія ўлады ўвялі забарону на выкарыстаньне замежных мэсанджараў чыноўнікамі дзяржаўных установаў. Тым ня менш, многія служачыя працягвалі карыстацца мэсанджарамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG