Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША зацьвердзіў новага дзяржсакратара. Ён супраць мяккай палітыкі адносна Масквы і за пашырэньне санкцыяў


На пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША зацьверджаны былы дырэктар Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня (ЦРУ) Майк Пампэо. Яго кандыдатуру ўхваліў Сэнат Злучаных Штатаў.

Пампэо раней працаваў дырэктарам ЦРУ. На пасаду кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі яго рэкамэндавалі пасьля адстаўкі Рэкса Тылерсана.

Кандыдатура Пампэа выклікала рэзкую крытыку дэмакратаў, паколькі ён занадта блізкі да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.

Пампэа, акрамя іншага, заклікаў адмовіцца ад мяккай палітыкі ў дачыненьні да Расеі і настойваў на тым, што санкцыі супраць Масквы неабходна пашырыць.

​У прыватнасьці, па словах Пампэо, Пуцін хоча вярнуць сваёй краіне згублены статус звышдзяржавы і падарваць пазыцыі ЗША.

Майк Пампэо адзначаў, што дзеяньні Расеі, у прыватнасьці ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША, накіраваныя на тое, каб пераканаць жыхароў розных краін у недасканаласьці дэмакратыі і ў прывабнасьці аўтарытарнай мадэлі кіраваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG