Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 траўня ў Беларусі вырасьце памер працоўных пэнсіяў


Аляксандар Лукашэнка 26 красавіка падпісаў указ № 142 «Аб павышэньні пэнсій», паведаміла прэс-служба кіраўніка краіны.

Як перадае БелаПан, дакумэнтам прадугледжаны «пераразьлік працоўных пенсій з 1 траўня 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў».

У выніку пераразьліку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5,4%.

У сакавіку 2018 года адносна папярэдняга месяца рэальны памер пэнсій зьнізіўся на 0,8%, за год — вырас на 0,3%.

Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце ў сакавіку 2018 года ў параўнаньні зь лютым не зьмяніўся і складаў 323,2 рубля.

Працоўныя і сацыяльныя пэнсіі ў 2018 годзе павінны вырасьці на 12%. Гэта прадугледжана бюджэтам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG