Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска перамагла ў Варшаўскім маратоне Orlen


Некалькі тысяч бегуноў прынялі ўдзел у шостым Варшаўскім маратоне Orlen. Старт адбыўся на набярэжнай Віслы, а фініш быў на сталічным Нацыянальным стадыёне, паведамляе Польскае радыё.

Першым дыстанцыю адолеў кеніец Эзэкель Амула — за 2 гадзіны 11 хвілін і 17 сэкунд. Польскім чэмпіёнам другі раз у сваёй кар’еры стаў Ярэд Шэгума этыёпскага паходжаньня, які прабег дыстанцыю за 02:13:53. Ён перасек фінішную лінію каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве шостым.

Сярод жанчын першае месца ў маратоне заняла беларуска Настасься Іванова, якая адолела дыстанцыю за 2 гадзіны 28 хвілін і 3 сэкунды.

Варта адзначыць, што ў пяці папярэдніх маратонах, якія адбыліся ў польскай сталіцы, удзел прынялі 160 тыс. бегуноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG