Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі затрымалі падлетка за напад у школе


Супрацоўнікі расейскай паліцыі (архіўнае фота)
Супрацоўнікі расейскай паліцыі (архіўнае фота)

У Башкірыі затрыманы 17-гадовы падлетак, якога падазраюць у замаху на аднакляснікаў і настаўніка ў школе. У паведамленьні Сьледчага камітэту ўдакладняецца, што затрыманьне адбылося ў бальніцы, дзе школьніку працягваюць аказваць мэдычную дапамогу. Затрыманага з дазволу лекараў дапыталі сьледчыя.

У сераду, 18 красавіка, вучань карэкцыйнага кляса школы № 1 у горадзе Стэрлітамак зайшоў з нажом у кабінэт інфарматыкі, дзе знаходзіліся яго аднаклясьнікі, параніў адну вучаніцу і настаўніка. Потым ён разьліў гаручае рэчыва ў клясе і падпаліў яго. Пасьля гэтага падлетак нанёс раненьні сам сабе. У школе спрацавала пажарная сыгналізацыя, і адна з вучаніц, спалохаўшыся, выскачыла з другога паверха, атрымаўшы траўмы.

У дачыненьні да падлетка пачалі крымінальную справу па артыкуле аб замаху на забойства двух і больш асоб. Таксама заведзеная другая крымінальная справа — па артыкуле аб халатнасьці ў дачыненьні да супрацоўнікаў органаў прафіляктыкі злачынстваў непаўналетніх. Як высьветлілі сьледчыя, раней у органы прафіляктыкі злачынстваў непаўналетніх ўжо паступалі скаргі на агрэсіўныя паводзіны падлетка.

У студзені 2018 году адбылося адразу два напады на расейскія школы. У Пермі падлеткі напалі на вучняў чацьвёртага клясу з нажамі, параніўшы 15 чалавек, а ў Улан-Удэ дзевяцікляснік падпаліў кабінэт бутэлькай з запальнай сумесьсю і параніў сем чалавек сякерай. 21 сакавіка сямёра чалавек атрымалі траўмы ў выніку страляніны, якую адкрыла 13-гадовая вучаніца школы горада Шадрынск ў Курганскай вобласьці. Агонь вёўся з пнэўматычнага пісталета, у школьнікаў зафіксаваныя сінякі і ранкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG