Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Ракавам затрымалі 11 нелегальных мігрантаў. Відэа з апэрацыі


Затрыманьне 12 красавіка, відэа - gpk.gov.by
Затрыманьне 12 красавіка, відэа - gpk.gov.by

12 красавіка пад Ракавам, што ў 30 км Менску, затрымалі 16 нелегальных мігрантаў, арганізатара і беларусаў-перавозчыкаў. Супрацоўнікі памежнай службы спэцыяльнага прызначэньня прыпынілі тры аўтамабілі з ужываньнем зброі.

Як паведамляе прэс-служба памежнага камітэту, на месцы былі затрыманыя меркаваны арганізатар — 33-гадовы грамадзянін Азэрбайджана, двое перавозчыкаў — грамадзян Беларусі, і двое правадыроў, выхадцаў з Чачні. Усе яны перавозілі па тэрыторыі Беларусі да мяжы Эўразьвязу 11 мігрантаў з Віетнама. У апошніх пры сабе не было дакумэнтаў.

У дачыненьні да арганізатара, памагатых і правадыроў узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (арганізацыя незаконнай міграцыі групай асоб па папярэдняй змове).

Пачаты адміністратыўны працэс і ў дачыненьні да нелегальных мігрантаў зь Віетнама — за незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы і правілаў знаходжаньня на беларускай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG