Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго зробіць шчасьлівым забарона ананімнасьці ў інтэрнэце


Ці забароніць Беларусь ананімнасьць у інтэрнэце і каго гэта зробіць шчасьлівым?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:53 0:00

Ці забароніць Беларусь ананімнасьць у Інтэрнэце і каго гэта зробіць шчасьлівым?

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ падрыхтавала праект паправак, якія тычацца закону «Аб сродках масавай інфармацыі». Ці забароніць Беларусь ананімнасьць у інтэрнэце і каго гэта зробіць шчасьлівым? — пра гэта ў сёньняшняй Зоне Свабоды.

У дыскусіі ўдзельнічаюць Ян Максімюк, а ў Менску блогерка і сммшчыца Наста Пілюгіна, і Віталь Цыганкоў.

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ падрыхтавала праект паправак, якія тычацца закону «Аб сродках масавай інфармацыі».

Адной з паправак уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія разьмяшчаюць інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку ў камэнтарах і на форумах. Прадугледжваецца абавязковая мадэрацыя інтэрнэт-рэсурсаў, адсутнасьць якой можа прывесьці да блякаваньня сайту.

Гурневіч: Наста, як людзі ў сацыяльных сетках адрэагавалі на гэтае магчымае новаўвядзеньне?

Наста Пілюгіна
Наста Пілюгіна

Наста Пілюгіна: Спачатку гэта ўспрымалася нэгатыўна. Калі такія захады робяцца зьверху, то гэта ўспрымаецца як абмежаваньне свабоды словы і ўвядзеньнем цэнзуры. Але пасьля гучалі меркаваньні, так як і вы Дзьмітры напісалі ў сваім блогу, што магчыма гэта абмяжуе дзейнасьць расейскіх троляў у Беларусі. Але на маю думку, гэта нічога ня зьменіць, бо камэнтаваньне ў сацсетках застанецца непадкантрольным. Расейскія тролі працягнуць рэгістравацца з Расеі ці іншых краін і ў Беларусі іх ідэнтыфікацыя адбывацца ня будзе.

Гурневіч: Віталь, навошта сёньня патрэбныя гэтыя папраўкі? Што, на вашую думку, прымусіла ўладу ініцыяваць такое новаўвядзеньне?

Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў

Цыганкоў: Менш за ўсё Палата прадстаўнікоў думала пра змаганьне з расейскімі тролямі. Гэта быў загад Адміністрацыі прэзыдэнта, якая непакоіцца пра тое, каб як мага менш розных меркаваньняў гучала ў беларускім інтэрнэце. І перш за ўсё крытычных меркаваньняў да ўлады. Змаганьне такім чынам з расейскімі тролямі можа быць вельмі зручнай адмазкай для абмежаваньня свабоды слова. Палітолягі кажуць пра набліжэньне нейкай палітычнай кампаніі, імавернага рэфэрэндуму. І, як заўсёды, улада расчышчае палітычнае і інфармацыйнае поле, каб у гэтых умовах было прасьцей праводзіць гэты рэфэрэндум. Я ацэньваю гэтую ідэю нэгатыўна. У ананімнасьці ёсьць мінусы, але зь імі можа змагацца самі СМІ. І гэтым яны займаюцца ўжо сёньня. Але ў краінах, дзе няма свабоды слова, гэта часам неабходнасьць. Журналісты «Свабоды», калі сядзіба была ў Мюнхэне, таксама падпісваліся псэўданімамі.

Гурневіч: Ян, вы як гаспадар сацыяльных сетак Свабоды, чалавек, які займаецца ў сацсетках камунікацыяй з нашымі чытачамі, ці, як цяпер можна казаць, юзэрамі, бачыце неабходнасьць такога кроку?

Ян Максімюк
Ян Максімюк

Ян Максімюк: Калі б гэты крок сапраўды забараніў ананімнасьць, то я б яго падтрымаў. Такі крок сапраўды можа зьменшыць агрэсію ў камэнтарах. Але ёсьць і іншы бок праблемы. Калі ананімны камэнтатар бярэ сабе нік «Князь Радзівіл». А калі ён бярэ нік Зянон Пазьняк? Гэта вельмі немаральна. І крок па забароне ананімнасьці такія выпадкі выключыў бы. Але ў Беларусі праблема не з заканадаўствам, а з інтэрпрэтацыяй заканадаўства. Гэта можа выкарыстоўвацца супраць палітычных апанэнтаў рэжыму. У дэмакратычнай Даніі ці Швэцыі я б ня меў нічога супраць такога закону. Я б ведаў, што дзяржава з доўгай дэмакратычнай культурай такім закона ня злоўжывала б.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG