Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе асудзіў Ваіслава Шэшэля на 10 гадоў, але ў турму ён ня сядзе


Ваіслаў Шэшэль

Лідэра Сэрбскай радыкальнай партыі асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі, аднак у турму ён ня сядзе — Ваіслаў Шэшэль фактычна адбыў прызначаны яму тэрмін зьняволеньня падчас судовых разглядаў. У 2003 годзе ён добраахвотна здаўся Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі і правёў у турме ААН 11 гадоў. Суд гэты тэрмін залічыў.

Лідэра Сэрбскай радыкальнай партыі Ваіслава Шэшэля прызналі вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці падчас узброеных канфліктаў на Балканах у 1991–1993 гадах.

Нягледзячы на тое, што ў турму ён ня вернецца, кіраўнік Сэрбскай радыкальнай партыі мае намер абскардзіць прысуд. «Прысуд ёсьць проціпраўным, супярэчыць англасаксонскаму праву. Яны не маглі вынесьці абвінаваўчы прысуд пасьля апраўдальнага. Яны маглі або пацьвердзіць першапачатковы прысуд, або скасаваць яго і вярнуць справу на новы працэс. У гэтым выпадку яны дапусьцілі нешта недапушчальнае ў англасаксонскім праве», — цытуе ТАСС Шэшэля.

У лістападзе 2014 году ў Шэшэля дыягнаставалі рак. Суд дазволіў яму вярнуцца ў Бялград. У сакавіку 2016 году яго апраўдалі, аднак пракуратура запатрабавала перагледзець прысуд і пазбавіць абвінавачанага волі на 28 гадоў. На думку пракурора, падчас першых слуханьняў судзьдзі праігнаравалі шэраг доказаў віны Шэшэля.

У Сэрбіі нацыяналісты на чале з Шэшэлем вяртаюцца ў парлямэнт

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG