Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Сержука Вітушкі


Сяржук Вітушка. Купальле. Другая палова 1980-х

Падзеі 10 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.

Анкета Свабоды: Сяржук Вітушка

Таксама ў гэты дзень

1710 — у Ангельшчыне пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве.

1762 — Шклоў атрымаў герб.

1912 — сутыкнуўшыся з айсбэргам, пацярпеў катастрофу найбуйнейшы акіянскі лайнэр свайго часу «Тытанік». Паўтары тысячы з 2200 ягоных пасажыраў загінулі.

1931 — у Менску адбыліся суды над прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якіх абвінавачвалі ў антысавецкай дзейнасьці. Сярод засуджаных на пяць гадоў высылкі ў расейскую глыбінку — пісьменьнік Максім Гарэцкі, паэт Уладзімер Дубоўка, літаратуразнаўца Ўладзімер Чаржынскі, гісторык Мікола Ўлашчык ды іншыя. Для большасьці зь іх высылка скончыцца новым прысудам і расстрэлам.

Беларускія пісьменьнікі Максім Гарэцкі і Ўладзімер Дубоўка. Масква. Лета 1928 г.
Беларускія пісьменьнікі Максім Гарэцкі і Ўладзімер Дубоўка. Масква. Лета 1928 г.

1938 — на рэфэрэндуме ў Аўстрыі 99% прагаласавалі за далучэньне краіны да Нямеччыны.

1942 – адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы пад Магілёвам, празь які загінулі 2 тысячы чалавек.

2010 — авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ каля 100 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.

У гэты дзень нарадзіліся

1583 — Гуга Гроцыюс, галяндзкі юрыст, дзяржаўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў міжнароднага права.

1847 — Джозэф Пуліцэр, амэрыканскі журналіст, заснавальнік Пуліцэраўскай прэміі.

1900 — Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

Гаўрыла Гарэцкі і Сьцяпан Некрашэвіч – правадзейныя чальцы Інбелкульту. Менск, лістапад 1926 г.
Гаўрыла Гарэцкі і Сьцяпан Некрашэвіч – правадзейныя чальцы Інбелкульту. Менск, лістапад 1926 г.

1905 — Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, літаратуразнаўца, этнограф, вязень ГУЛАГу.

У памяці

1585 — Рыгор XIII, Папа Рымскі, які ўвёў грыгарыянскі каляндар.

1911 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.

1954 — Агюст Люм’ер, францускі вынаходнік, старэйшы з братоў Люм’ераў — стваральнікаў кінэматографу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG