Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкія кардыналы абвінавацілі Папу Францішка ў ерасі


Францішак мые ногі зьняволеных у турме «Regina Coeli» у Рыме, у Вялікі чацьвер. 29 сакавіка 2018 года

Некалькі высокапастаўленых прадстаўнікоў каталіцкага касьцёлу, сярод якіх тры кардыналы, абвясьцілі другі дакумэнт з крытыкай Папы рымскага Францішка. Пантыфіка крытыкуюць за ягоную талерантнасьць адносна разьведзеных асобаў, якія знаходзяцца ў новых адносінах.

Дакумэнт зьяўляецца новай ініцыятывай прадстаўнікоў кансэрватыўнай часткі герархіі пасьля лісту пад лацінскай назвай «Dubia» (Сумневы), які быў абвешчаны ў 2016 годзе ў адказ на апостальскае павучаньне Францішка «Amoris laetitia».

Папу абвінавачваюць у ерасі. Паводле аўтараў ліста, тэкстам «Amoris laetitia» ён фактычна стварыў магчымасьць для дапушчэньня разьведзеных асобаў да прычасьця. У каталіцкім касьцёле гэта забаронена. У апостальскім павучаньні папа заклікаў ставіцца да кожнага выпадку разводу ў сям’і індывідуальна.

Падчас суботняй сустрэчы ў Рыме пад назвай «Каталіцкі касьцёл, куды ты ідзеш?» ліст з крытыкай у адрас папы падтрымалі кардыналы з ЗША, Нямеччыны і Ганконгу, а таксама біскуп з Казахстану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG