Як паведамляе турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu, напад адбыўся 5 красавіка ва ўнівэрсытэце Асмангазі гораду Эскішэхір.
Сярод загінулых — намесьнік дэкана, двое выкладчыкаў і адміністрацыйны супрацоўнік унівэрсытэту.
Агенцтва навінаў Dogan паведаміла, што паліцыя затрымала нападніка. Матывы нападу пакуль невядомыя.