Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўскі прынц прызнаў права Ізраіля «жыць на сваёй зямлі»


Саудаўскі прынц Махамэд бін Салман заявіў аб тым, што жыхары Ізраіля «маюць права жыць у міры на сваёй зямлі». Такі адказ ён даў на пытаньне амэрыканскага выданьня The Atlantic пра тое, ці мае права габрэйская дзяржава на існаваньне.

Прынц Махамэд, які наведвае зь візытам ЗША, падкрэсьліў, што такое ж права маюць і палестынцы, і таму неабходнае мірнае пагадненьне паміж бакамі блізкаўсходняга канфлікту.

Саудаўская Арабія афіцыйна не прызнае Ізраіль і ня мае з ім адносін. Аднак зь імем прынца Махамэда многія назіральнікі зьвязваюць паварот у палітыцы Эр-Рыяда ў бок супрацоўніцтва з Ізраілем на аснове агульных інтарэсаў – у прыватнасьці, супрацьстаяньня Ірану, які ўмацоўвае пазыцыі ў рэгіёне.

У інтэрвію The Atlantic прынц Махамэд заявіў, што ў выпадку, калі Ізраіль зможа дамовіцца аб міры з палестынцамі, «у Ізраіля і краін Пэрсыдзкай затокі будзе мноства агульных інтарэсаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG