Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 125-годзьдзе з дня нараджэньня кампазытара Міколы Шчаглова-Куліковіча


©Shutterstock
©Shutterstock

Падзеі 4 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.​

Афіша

У Менску адкрыецца выстава «Код: 25.03.2018», прысьвечаная стагодзьдзю незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як адзначаюць арганізатары, фармат выставы прадугледжвае найшырэйшы спэктар сучасных выяўленчых сродкаў без абмежаваньня часу стварэньня твораў.

Палац мастацтва (Менск, вул. Казлова, 3).
Выстава адкрыецца а 17-й гадзіне.

Дата дня

4 красавіка 1893 году нарадзіўся беларускі кампазытар і музыказнаўца Мікола Шчаглоў-Куліковіч. На лібрэта Натальлі Арсеньневай ён напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей», а таксама апэрэту «У вырай».

Мікола Шчаглоў-Куліковіч
Мікола Шчаглоў-Куліковіч

Падчас эміграцыі ў 1946-м годзе кампазытар арганізаваў вандроўны Беларускі тэатар эстрады, які аб’ехаў з канцэртамі ўсю Заходнюю Нямеччыну. У гэты час ён стварыў музыку да Сьвятой літургіі. Ад 1950 году жыў у ЗША, дзе выдаў пяць зборнікаў з апрацоўкамі народнага мэлясу і ўласнымі песьнямі. Сярод іх «Беларусь, наша маці-Краіна» і «Ў гушчарах» на вершы Натальлі Арсеньневай, «Пагоня» Максіма Багдановіча.

Таксама ў гэты дзень

1794 — пад Рацлавіцамі, каля Кракава, адбылася першая буйная бітва ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцкае войска перамагло.

Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі
Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі

1949 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя у Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.

У гэты дзень нарадзіліся

1557 — Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Леў Сапега
Леў Сапега

1891 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, першы прэм’ер-міністар БНР. У 1923 эміграваў у ЗША, памёр у Чыкага ў 1952 годзе.

Язэп Варонка
Язэп Варонка

1967 — Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурту «Палац».

У памяці

1538 — памерла Алена Глінская, рэгентка Маскоўскага княства, жонка Васілія III і маці Івана Жахлівага.

1846 — памёр Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст.

1968 — забіты Мартын Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч, змагар з расавай сэгрэгацыяй у ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG