Новы закон, які крытыкі абвінавачваюць у парушэньні прынцыпаў свабоды слова, будзе распаўсюджвацца на электронныя выданьні і сацыяльныя мэдыі, якія распаўсюджваюць «навіны, інфармацыю, дадзеныя і зьвесткі, якія зьяўляюцца часткова або цалкам ілжывымі».
Пры гэтым закон распаўсюджваецца на парушальнікаў і па-за межамі Малайзіі, калі фэйкі тычацца грамадзяніна краіны.
Ва ўрадзе кажуць, што закон не паставіць пад пагрозу свабоду слова ў краіне, бо разглядам спраў па ім будзе займацца асобны незалежны суд.
«Гэты закон накіраваны на абарону грамадзтва ад распаўсюду фальшывых навін, пры захаваньні свабоды слова, у адпаведнасьці з канстытуцыяй», — цытуе Reuters міністра юстыцыі Малайзіі Азаліну Атман Саід.