Удзень 23 сакавіка на тэрыторыі былой вайсковай часткі ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёну абрынуўся аднапавярховы цагляны будынак, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацый.
У выніку здарэньня пацярпелі два чалавекі. Яны атрымалі пашкоджаньні элемэнтамі будаўнічых канструкцый, іх шпіталізавалі, дыягназы ўдакладняюцца.
Вядуцца пошукава-ратавальныя працы. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.