Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Славаччыны заявіў пра гатоўнасьць пайсьці ў адстаўку праз забойства журналіста


Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца
Прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца

Прэм’ер-міністар Славаччыны заявіў пра гатоўнасьць пайсьці ў адстаўку — пасьля масавых акцыяў пратэсту. Пра сваё рашэньне Робэрт Фіца паведаміў у сераду прэзыдэнту краіны Андрэю Кіску.

Славацкая прэса адзначае, што Робэрт Фіца высунуў некалькі ўмоваў, пры якіх ягоная адстаўка можа адбыцца. У прыватнасьці, ён просіць не праводзіць новыя выбары ў парлямэнт. Яшчэ адна ўмова заключаецца ў тым, што новым прэм’ерам прызначаць прадстаўніка сацыял-дэмакратычнай партыі, лідэрам якой зьяўляецца Фіца.

Заява аб адстаўцы прэм’ер-міністра ў Славаччыне прагучала на фоне палітычнага крызісу ў краіне пасьля забойства 25 лютага журналіста Яна Куцьяка. Куцьяк працаваў у рэдакцыі сайта Aktuality.sk. У супрацоўніцтве зь міжнародным Цэнтрам па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці Куцьяк расьсьледаваў магчымыя сувязі славацкіх палітыкаў з італьянскай мафіяй. У паліцыі адзначылі, што забойства можа быць зьвязана з журналісцкай дзейнасьцю Куцьяка.

Пасьля забойства журналіста ў Славаччыне прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Некалькі чальцоў кабінэту міністраў Славаччыны падалі ў адстаўку. Прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска запатрабаваў зьменаў у складзе ўраду ці датэрміновых выбараў у сувязі з пагрозай палітычнага крызісу на фоне забойства журналіста.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG