Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове каля польскіх пахаваньняў адбыўся выбух


Пахаваньні польскіх жаўнераў на Лычакаўскіх могілках у Львове
Пахаваньні польскіх жаўнераў на Лычакаўскіх могілках у Львове

Мінулай ноччу непадалёк ад польскіх пахаваньняў на Лычакаўскіх могілках у Львове адбыўся выбух, паведамілі ў дэпартамэнце грамадзянскай абароны Львоўскай аблдзяржадміністрацыі.

«13 сакавіка а 21:40 у Львове на Лычакаўскіх могілках, непадалёк польскага пахаваньня, мэмарыялу „Львоўскія Арляняты“, невядомай асобай быў кінуты прадмет, які выбухнуў (верагодна, граната РГД −5). У выніку выбуху ўтварылася варонка дыямэтрам 20 сантымэтраў, пацярпелых асобаў няма, збудаваньні мэмарыялу пашкоджаньняў не атрымалі», — паведамілі ў адміністрацыі.

На тэрыторыі музэю-запаведніка «Лычакаўскія могілкі» ў Львове разьмешчана больш за 300 000 пахаваньняў. Тут, у прыватнасьці, знаходзіцца польскі вайсковы мэмарыял «Львоўскія арляняты». На тэрыторыі поля ганаровых пахаваньняў таксама магілы загінулых на Майдане і ў зоне АТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG