Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе Эўропы расказалі пра рэпрэсіі супраць крымскіх татараў у анэксаваным Расеяй Крыме


Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне ПАРЭ. ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Паседжаньне ПАРЭ. ©Shutterstock

Намесьнік старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ахтэм Чыйгоз, а таксама іншыя чальцы ўкраінскай дэлегацыі расказалі на пасяджэньні маніторынгавага камітэту ПАРЭ пра ўзмацненьне рэпрэсій супраць крымскіх татараў у анэксаваным Крыме. Пра гэта віцэ-прэзыдэнт парлямэнцкай асамблеі Ўладзімір Ар’еў паведаміў 13 сакавіка ў Facebook.

«На маніторынгавым камітэце ПАРЭ мы разам з Ахтэмам Чыйгозам і Аляксандрай Раманцовай (кіраўніца праектаў Цэнтру грамадзянскіх свабод. — Рэд.) паведамілі пра стан спраў з узмацненьнем рэпрэсіяў супраць крымскіх татараў у анэксаваным Крыме, пра масавыя „судовыя“ расправы з адзінкавымі пікетамі, пра атмасфэру страху і прымусу да ўдзелу ў незаконных „выбарах“ прэзыдэнта ў Крыме. Я таксама азнаёміў камітэт з ухваленым Вярхоўнай Радай Украіны зваротам да міжнароднай супольнасьці наконт гэтых так званых „выбараў“. Дыскусія паказала поўнае разуменьне дэлегатаў ПАРЭ, што менавіта зрабілі расейскія акупанты на анэксаванай тэрыторыі», — сказаў Ар’еў.

Акрамя таго, паводле Ар’ева, маніторынгавы камітэт аднагалосна вырашыў падтрымаць падрыхтоўку спэцыяльнага дакладу і рэзалюцыі аб сытуацыі з крымскімі татарамі.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці». Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна аб’явіла датай пачатку часовай акупацыі Крыму і Севастопалю Расеяй 20 лютага 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG