Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Баўгарыі назваў патрыярха Кірыла «агентам КДБ»


Кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Віцэ-прэм’ер Баўгарыі Валер Сімэонаў камэнтаваў заяву расейскага патрыярха, які сказаў, што расчараваны гістарычнай інтэрпрэтацыяй вызваленьня Баўгарыі. Камэнтар гучаў у эфіры Баўгарскага нацыянальнага тэлебачаньня. Сімэонаў таксама назваў патрыярха Рускай праваслаўнай царквы «цыгарэтным мітрапалітам Расеі».

Па словах Сімэонава, з 1996 года расійскі патрыярх увёз у Расею цыгарэт на суму 14 мільярдаў даляраў.

«Гэта не праваслаўны служыцель. Гэта агент Міхайлаў, другасортны агент савецкага КДБ», — сказаў віцэ-прэмʼер.

Раней кіраўнік РПЦ выказаў незадаволенасьць прамовай прэзыдэнта Румэна Радзева на ўрачыстасьцях з нагоды 140-годьдзя вызваленьня Баўгарыі ад асманскага прыгнёту. На думку Кірыла, Радзев недастаткова выразна падкрэсьліў ролю Расеі ў перамозе над Асманскай імпэрыяй. У сваёй прамове Радзев выказаў падзяку ад імя сваёй краіны многім народам, чые прадстаўнікі служылі ў расейскім войску, якія вызвалялі Баўгарыю. Многія баўгары палічылі непрымальным тон выказваньняў патрыярха.

Пасольства Украіны ў Баўгарыі таксама выказала пратэст з-за выказваньняў патрыярха РПЦ Кірыла ў эфіры Баўгарскага нацыянальнага тэлебачаньня 1 сакавіка.

«Сьцверджаньне патрыярха аб „грамадзянскай вайне“ у Данбасе разглядаем як антыўкраінскую правакацыю», — гаварылася ў заяве на афіцыйнай старонцы амбасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG