Уладзімір Пуцін запатрабаваў ад спэцслужбаў спыняць спробы замежных выведак атрымаць доступ да зьвестак палітычнага, эканамічнага і абароннага характару.
Кіраўнік Расеі выступіў 6 сакавіка на калегіі ФСБ, адзначыўшы, што апошнія гады расьце актыўнасьць замежных выведнікаў. Паводле Пуціна, яны выкарыстоўваюць самыя сучасныя мэтады агентурнай і тэхнічнай выведкі.
Расейскі прэзыдэнт адзначыў, што толькі на працягу мінулага году была спынена дзейнасьць 72 кадравых супрацоўнікаў замежных выведак і 397 агентаў замежных спэцслужбаў.
Раней Уладзімір Пуцін пахваліў супрацоўнікаў ФСБ за захаваньне ў тайне распрацоўкі найноўшай расейскага зброі, пра якую ён расказваў у сваім пасланьні Фэдэральнаму сходу на мінулым тыдні.