Амэрыканскі авіяносец упершыню зайшоў у віетнамскі порт пасьля заканчэньня Віетнамскай вайны, якая завяршылася ў 1975 годзе.
Многія разглядаюць гэты візыт як спробу абедзвюх краін стрымаць экспансіянісцкія намаганьні Кітая ў Паўднёва-Кітайскім моры.
Атамны авіяносец «Карл Вінсан» у суправаджэньні крэйсэра і эсьмінца ў панядзелак кінуў якар у віетнамскім порце Дананг, дзе ён будзе знаходзіцца пяць дзён. Каманда авіяносца складаецца з больш чым 6 тысяч чалавек.
Візыт праходзіць у пэрыяд, калі суседні Кітай, які прэтэндуе на большую частку Паўднёва-Кітайскага мора, нарошчвае ваенную прысутнасьць на Парасэльскіх астравах і разьмясьціў сем штучных астравоў у раёне выспаў Спратлі — акваторыі, на якую таксама прэтэндуе Віетнам.