Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску больш за тысячу мужчын беглі па марозе з голым торсам

23 лютага ў Мінску каля Палацу спорту прайшоў «забег сапраўдных мужчын». Акцыю, прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны, арганізавала Беларуская фэдэрацыя лёгкай атлетыкі. Дзьве дыстанцыі, 1 альбо 3 кілямэтры, у 10-градусны мароз прабеглі з аголенымі торсамі каля 1200 мужчын, у тым ліку вялікі атрад супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

XS
SM
MD
LG