На будынак амбасады ЗША ў Чарнагорыі зьдзейсьнены напад.
Невядомы кінуў на тэрыторыю дыпляматычнай місіі ў Падгорыцы выбуховае прыстасаваньне, пасьля чаго падарваў сябе. Іншых пацярпелых няма.
Напад адбыўся ноччу. Раніцай пасольства зачынілася. Пра інцыдэнт паінфармавалі Дзярждэпартамэнт ЗША.
Паліцыя рэкамэндавала мясцовым жыхарам не набліжацца да будынку. Сьледчыя шукаюць матывы нападніка.