Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс авіяўдар па аб’ектах ХАМАС


Ізраільскія вайскоўцы на мяжы з сэктарам Газы, 17 лютага 2018 году.

Паветраныя сілы Ізраілю нанеслі ўдар па падземнай інфраструктуры ў сэктары Газы ў адказ на ракетны абстрэл з гэтай тэрыторыі.

Пра гэта гаворыцца ў Твітэры Арміі абароны Ізраілю. Удакладняецца, што адказнасьць за ўдар з боку Палестынскай аўтаноміі нясе рух ХАМАС.

Напярэдадні стала вядома, што ізраільская авіяцыя нанесла 18 ўдараў у адказ па аб’ектах ХАМАС у сэктары Газа. Агенцтва Reuters паведаміла, што ў выніку абстрэлу загінулі двое палестынцаў. Незадоўга да гэтага на мяжы паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй у выніку выбуху фугаса пацярпелі чацьвёра ізраільскіх салдат.

Абстрэлы габрэйскай дзяржавы з сэктару Газы аднавіліся пасьля рашэньня ЗША прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю. 6 сьнежня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да пераезду амбасады ЗША з Тэль-Авіву ў Ерусалім. У адказ лідэр палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС Ісмаіл Ханія заклікаў палестынцаў да новай інтыфады.

XS
SM
MD
LG