Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарвардзкі ўнівэрсытэт узначаліў сын ураджэнца Менску


Harvard University, US
Harvard University, US

Амэрыканскі юрыст і эканаміст Лорэнс Сэлдан Бакаў абраны новым прэзыдэнтам Гарвардзкага ўнівэрсытэту, паведамляее tut.by са спасылкай на сайт гэтай навучальнай установы.

Лорэнс Сэлдан Бакаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Дэтройце. Яго бацькі імігравалі ў ЗША з Эўропы. Усе чальцы сям’і яго маці загінулі ў Аўшвіцы. Як адзначаецца на сайце, бацька Бакава прыехаў у ЗША зь Менску.

Як паведамляе New York Times, бацька Бакава нарадзіўся ў Менску і дзіцем трапіў у Амэрыку, куды сям'я ўцякла ад пагромаў.

Бакаў атрымаў ступень бакаляўра эканомікі ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце, ступень Ph.D. (аналяг званьня кандыдата навук на постсавецкай прасторы) — у Гарвардзе.

Афіцыйнае ўступленьне Бакава на пасаду адбудзецца 1 ліпеня 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG