Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўскіх прынцаў вызвалілі пасьля арышту ў пяцізоркавым гатэлі


У гэтым гатэлі Ritz Carlton былі пад арыштам прынцы, буйныя чыноўнікі і бізнэсоўцы.
У гэтым гатэлі Ritz Carlton былі пад арыштам прынцы, буйныя чыноўнікі і бізнэсоўцы.

Улады Саудаўскай Арабіі адпусьцілі ўсіх прынцаў, буйных чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, затрыманых па справе аб карупцыі. Яны правялі пад аховай у пяцізоркавым гатэлі Ritz Carlton два месяцы. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ва ўладных структурах каралеўства. Агенцтва ўдакладняе, што гатэль, які быў зачынены для пастаяльцаў, адновіць працу ў звычайным рэжыме з сярэдзіны лютага.

Раней стала вядома аб тым, што на волю выйшаў прынц Аль-Валід бін Талал — адзін з найбагацейшых людзей краіны, які ўваходзіць, паводле дадзеных Forbes, у сотню самых багатых людзей сьвету. Умовы яго вызваленьня невядомыя. Паводле The Wall Street Journal за вызваленьне саудаўскія ўлады запатрабавалі заплаціць шэсьць мільярдаў долараў.

У лістападзе 2017 году Найвышэйшы камітэт па барацьбе з карупцыяй на чале з насьледным прынцам Мухамадам бін Салманам распарадзіўся затрымаць каля 40 высокапастаўленых асобаў, сярод якіх былі чальцы каралеўскай сям’і. Усяго па антыкарупцыйнай справе ўлады каралеўства дапыталі больш за 200 чалавек. Іх адправілі пад варту ў Ritz Carlton. Некаторыя з затрыманых праз некаторы час перайшлі ў статус сьведак і пакінулі гатэль.

У сярэдзіне студзеня Эр-Рыяд запатрабаваў ад арыштаваных заплаціць буйныя сумы і заключыць дасудовае пагадненьне зь дзяржавай. Паводле дадзеных Bloomberg, каля сотні чалавек прынялі прапанову, столькі ж — адмовіліся плаціць. Агулам улады каралеўства плянавалі атрымаць ад затрыманых каля 100 мільярдаў даляраў у рамках добраахвотнага пакрыцьця выкрадзеных у дзяржавы сродкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG