Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ілан Маск назваў дату сёлетняга запуску ракеты на Марс


Запуск Falcon 9 з мысу Канавэрал, 19 лютага 2017 году
Запуск Falcon 9 з мысу Канавэрал, 19 лютага 2017 году

Амэрыканскі прадпрымальнік Ілан Маск абвясьціў дату запуску цяжкай ракеты Falcon Heavy на Марс. Заснавальнік кампаніі Space X напісаў на сваёй старонцы ў твітэры, што старт прызначаны на 6 лютага.

Ракета будзе запушчана са стартавай плятформы на мысе Канавэрал у штаце Флорыда. Раней Маск апублікаваў першыя фатаграфіі ракеты-носьбіта.

Вядома, што грузам на борце касьмічнага карабля будзе спартовы аўтамабіль Tesla Roadster, які належыць Маску. Падчас палёту аўдыёсыстэма машыны будзе граць песьню Дэйвіда Боўі «Space Oddity».

Канадзкі астранаўт Крыс Гэдфілд запісаў «Space Oddity» на касьмічнай станцыі ў 2013 годзе:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG