Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі адбылася аварыя цягніка, загінулі людзі


Прынамсі два чалавекі загінулі і 10 атрымалі сур’ёзныя раненьні, калі перапоўнены цягнік сышоў з рэек раніцай 25 струдзеня каля Мілану на поўначы Італіі. Пра гэта паведамілі ў аварыйных службах.

Каля 100 чалавек атрымалі лёгкія раненьні, паведаміла тэлеканалу Sky TG24 Крысьціна Карбэта, супрацоўніца аварыйных службаў у Міляне. Яна сказала, што гэты інцыдэнт адбыўся прыкладна а 7 раніцы паводле мясцовага часу (каля 9 паводле менскага часу) непадалёк мілянскага прыгараду Сэгратэ. Рэгіянальны цягнік ішоў з гораду Крэмона ў Мілян.

Прычыны аварыі пакуль невядомыя. Праз дзьве гадзіны пасьля трагедыі выратавальнікі працягвалі пошукавыя работы ўнутры вагонаў, прынамсі два з якіх ляжалі на чыгуначных рэйках.

Журналіст Sky TG24 на месцы здарэньня паведаміў, што пяць ці шэсьць чалавек знаходзяцца ўнутры цягніка. Тэлебачаньне паказала эвакуацыю тых, хто выжыў. Больш сур’ёзна пацярпелым аказваецца першая дапамога.

Гэта самая сур’ёзная чыгуначная аварыя ў Італіі за апошні час. У ліпені 2016 году 23 чалавекі загінулі ў выніку лабавога сутыкненьня двух пасажырскіх цягнікоў у паўднёвым рэгіёне Апулія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG