Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква па-ранейшаму спрабуе ўплываць на палітыку ЗША праз Твітэр


Расея не пакінула спробаў атрымаць выгаду з амаль трохдзённага частковага прыпыненьня працы дзяржустаноў ЗША. Акаўнты ў Твітэры, зьвязаныя з расейскімі апэрацыямі ўплыву, працягнулі публікацыю хэштэгаў, якія, як уяўляецца, накіраваныя на ўзмацненьне палітычнага расколу ў ЗША, паведамляе расейская служба «Голасу Амерыкі».

Хэштэг #ReleasetheMemo (апублікаваць мэмарандум), які зьвязаны з Расіяй акаўнты выкарыстоўвалі ў нядзелю і панядзелак 480 раз, набыў найбольшую папулярнасьць у чацьвер і пятніцу мінулага тыдня, калі гэтыя акаўнты выкарыстоўвалі яго больш за 3 тысячы разоў. Ён таксама заваяваў папулярнасьць сярод карыстальнікаў Твітара, у тым ліку сярод некаторых членаў Кангрэсу. Гаворка ідзе пра патрабаваньне да камітэту Палаты прадстаўнікоў па выведцы апублікаваць канфідэнцыйны даклад, складзены яго старшынём — рэспубліканцам Дэвінам Нуньесам.

Прыхільнікі гэтага патрабаваньня сьцьвярджаюць, што даклад праліў сьвятло на прадузятасьць ФБР і міністэрства юстыцыі ЗША, якія вядуць расьсьледаваньне магчымых сувязяў паміж перадвыбарчым штабам Трампа і Расеяй. Прадстаўнікі выведнай супольнасьці ЗША і заканадаўцы ад абедзьвюх партый папярэджваюць, што Расея працягвае спробы ўмяшаньня ў палітыку ЗША напярэдадні прамежкавых выбараў 2018 года.

Масква адпрэчвае гэтыя абвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG