Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Чэхіі папросіць зьняць зь яго недатыкальнасьць


Андрэй Бабіш
Андрэй Бабіш

Прэм’ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш мае намер зьвярнуцца да дэпутатаў парлямэнту з просьбай зьняць зь яго дэпутацкую недатыкальнасьць. Пра гэта ён сам заявіў у аўторак раніцай. Пасьля зьняцьця імунітэту паліцыя зможа працягнуць расьсьледаванне ў сувязі з абвінавачваньнямі Бабіша ў махлярстве пры атрыманьні субсыдыі Эўразьвязу.

Цяперашні прэм’ер Чэхіі — буйны прадпрымальнік у сфэры аграпрамысловага комплексу. Паліцыя падазрае, што дзесяць гадоў таму Бабіш утаіў права ўласнасьці на фэрму «Гняздо бусла» і кангрэс-цэнтар, каб атрымаць ад Эўразьвязу субсыдыю два мільёны эўра на разьвіцьцё малога бізнэсу. Факт парушэньняў пры атрыманьні субсыдыі пацьвердзіла Эўрапейскае бюро барацьбы з махлярствам. Бабіш усе абвінавачаньні адпрэчвае і называе іх палітычна матываванымі.

Палітычны рух ANO на чале з Бабішам стаў пераможцам на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2017 году, аднак не атрымаў абсалютнай большасьці галасоў. Прэзыдэнт Мілаш Зэман, тым ня менш, даручыў Бабішу сфармаваць урад. У аўторак у парлямэнце Чэхіі пройдзе галасаваньне аб вотуме даверу кабінэту Бабіша. Чакаецца, што дэпутаты адмовяць яму ў даверы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG