Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп мае намер узмацніць санкцыі супраць Ірану


Ілюстрацыйнае фота. Урачыстасьці ў Тэгеране з нагоды 37-й гадавіны Ісламскай рэвалюцыі. 11 лютага 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Урачыстасьці ў Тэгеране з нагоды 37-й гадавіны Ісламскай рэвалюцыі. 11 лютага 2016 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа ў найбліжэйшыя гадзіны прыняць новыя санкцыі ў дачыненьні да Ірану, зноў спыніўшы адмену санкцыяў, уведзеных супраць яго ядзернай праграмы.

Пра гэта паведамляюць шматлікія навінавыя агенцтвы. У чацьвер прэзыдэнт правёў сустрэчу наконт іранскай праблемы са сваёй камандай па нацыянальнай бясьпецы.

Паводле закону, адміністрацыя ЗША павінна кожныя 90 дзён пацьвярджаць, ці выконвае Іран пагадненьне 2015 году, якое ён падпісаў з групай вядучых сусьветных дзяржаў і якое абмяжоўвала іранскую ядзерную праграму. Тэрмін сэртыфікацыі — гэтая пятніца.

У кастрычніку Трамп сказаў, што палітыка Тэгерану не адпавядае ўмовам пагадненьня 2015 году, вядомага як Сумесны ўсёабдымны плян дзеяньняў, або JCPOA. Аднак Трамп адмяніў паўторнае ўвядзеньне суровых санкцый у дачыненьні энэргетычнай галіны Ірану, якія існавалі раней.

Рашэньне Трампа можа расчараваць групы іранскіх імігрантаў-уцекачоў, а таксама праваабаронцаў, якія разьлічвалі на больш жорсткія захады з боку адміністрацыі ЗША, што рашуча падтрымала антыўрадавыя пратэсты ў многіх іранскіх гарадах і з боку самога прэзыдэнта Трампа, які рэзка крытыкаваў іранскую ядзерную ўгоду.

Міністар фінансаў Стыў Мнучын, адказваючы на пытаньне «Голасу Амэрыкі» на брыфінгу ў Белым доме ў чацьвер, выказаў здагадку, што дзеяньні Трампа прыцягнуць увагу тэгеранскага рэжыму.

«Прэзыдэнт вельмі выразна даў зразумець, што неабходна зьмяніць многія аспэкты пагадненьня з Іранам, — сказаў Мнучын. — Існуе шмат дзеяньняў за межамі іранскай зьдзелкі, няхай гэта будуць балістычныя ракеты ці іншыя праблемы, якія мы будзем працягваць санкцыянаваць, якія знаходзяцца па-за межамі пагадненьня (JCPOA)... »

Спэцыяліст па Іране і старшы навуковы супрацоўнік па даследаваньнях на Блізкім Усходзе ў нью-ёркскай Радзе па міжнародных дачыненьнях Рэй Такеіх кажа, што Трамп спрабуе трымацца складанага балянсу паміж падтрыманьнем адносін з саюзнікамі, якія хочуць захаваць пагадненьне з Іранам, і выведніцкай супольнасьцю, што дае свае ацэнкі ролі Ірану, які дэстабілізуе Блізкі Ўсход.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG