Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадаецца катэдж мастака Міхаіла Савіцкага — за 400 тысяч даляраў


У Менску на вуліцы Беламорскай прадаецца трохпавярховы дом народнага мастака СССР і БССР, героя Беларусі Міхаіла Савіцкага, у якім ён правёў апошнія 20 гадоў свайго жыцьця. Гаспадары ацанілі будынак у 400 тысяч даляраў.

Як паведамляе TUT.BY, у адным зь першых ў Менску элітных катэджаў сям’я Савіцкіх жыла ад 1989 году. Дом плошчай 350 квадратных мэтраў збудаваны паводле індывідуальнага праекту, над яго рэалізацыяй працавала група аўтараў пад кіраўніцтвам галоўнага архітэктара Менску.

Тут мастак жыў да сваёй сьмерці ў 2010 годзе. Неўзабаве памерла і ягоная жонка Маргарыта. Гаспадаром дома застаўся іх адзіны сын Андрэй, таксама мастак. Але праз злоўжываньне алькаголем ў 2015 годзе ня стала і яго.

За час бесгаспадарнасьці будынак пачаў прыходзіць у заняпад, урэшце сваякі вырашылі яго прадаць.

На фасадзе будынка вісіць мэмарыяльная дошка ў гонар Міхаіла Савіцкага. Пра яе лёс нічога не паведамляецца, аднак, як запэўніў карэспандэнта Свабоды старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, новы ўласьнік абавязаны пакінуць яе на старым месцы.

Паводле яго, устаноўка на аб’ектах такога кшталту знакаў пашаны — працэс шматузроўневага ўзгадненьня, які прадугледжвае дакладную працэдуру рэглямэнтацыі і абыходжаньня зь імі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG