Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні затрымалі кіраўніка мясцовага прадстаўніцтва «Мэмарыялу»


Паліцэйская апэрацыя ў Чачні, архіўнае фота

У Чачні затрымалі кіраўніка мясцовага прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Аюба Ціціева. Ён паехаў на сустрэчу ў вёску, але да пункту прызначэньня не дабраўся.

Калі сябар Ціціева ня змог да яго датэлефанавацца, ён паехаў насустрач і ўбачыў праваабаронцу на мосьце ў атачэньні паліцэйскіх. Пазьней затрыманага даставілі ў аддзяленьне паліцыі ў Курчалой.

Адваката, які прыехаў з Грознага, некалькі гадзін не пускалі да Аюба Ціціева- у РАУС сьцьвярджалі, што затрыманага ў будынку няма. Калі абаронцу ўсё ж удалося пагаварыць з затрыманым, высьветлілася, што яго вінавацяць у захоўваньні наркотыкаў.

У МУС Чачні сьцьвярджаюць, што ў ведамства няма інфармацыі аб затрыманьні Ціціева.

«Новая газета» адзначае, што Аюбу Ціціеву неаднаразова пагражалі ў сувязі зь яго праваабарончай дзейнасьцю на тэрыторыі Чачні. Ён узначаліў мясцовае прадстаўніцтва «Мэмарыялу» пасьля забойства Натальлі Эстэміравай.

XS
SM
MD
LG