Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брагінскім раёне застрэлілі ваўчыцу, якая нападала на людзей


Напады адбыліся ў гарадзкім пасёлку Камарын.

Першы раз жывёла напала на людзей 2 студзеня. Гэта здарылася на аўтастанцыі ў цэнтры пасёлка, — паведамляе БЕЛТА. Ваўчыца ўкусіла мужчыну за руку і ўцякла.

Другі раз яна напала на чалавека на аўтазаправачнай станцыі. Мужчына пад’ехаў да крамы на станцыі на ровары, ваўчыца таксама ўкусіла яго за руку. Калі той спрабаваў ад яе адбіцца, жывёла адбегла, і супрацоўніца аўтастанцыі пасьпела запусьціць мужчыну ў памяшканьне. Кажуць, што ваўчыца некаторы час драпалася ў дзьверы і толькі пасьля зьбегла.

Усім пацярпелым аказалі дапамогу і ўвялі вакцыну супраць шаленства.

Паводле інфармацыі Брагінскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага абʼяднаньня «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», знайсьці жывёлу спрабавалі на працягу апошніх некалькіх дзён. Застрэліць яе ўдалося ў ноч з 5 на 6 студзеня падчас абʼезду тэрыторыі паміж Камарын і вёскай Бярозкі з дапамогай прыбораў начнога бачаньня.

Адзначаецца, што жывёла мела незвычайна буйныя памеры. Забітую ваўчыцу паказалі аднаму з пацярпелых. Ён сьцьвярджае, што менавіта яна нападала на яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG