Крыніцай парадаў стаў разьдзел парталу Quora, дзе ўдзельнікі зьбіраюць адказы на пытаньне «Чаго катэгарычна нельга рабіць, наведваючы тваю краіну».
Тут раяць не дарыць букет з цотнай колькасьці кветак у Расеі, здымаць абутак перад тым, як увайсьці ў дом у Японіі, і не адмаўляцца ад гарбаты ў Ірляндыі.
Што да Беларусі, то выданьне абрала параду «не пляскаць у далоні на вуліцах».
«Вас пасадзяць у турму», — цытуецца ў публікацыі выказваньне аднаго з удзельнікаў са спасылкай на досьвед «маўклівых пратэстаў» 2011. Тады людзі зьбіраліся на галоўных плошчах у розных беларускіх гарадах і моўчкі пляскалі ў ладкі. Акцыі жорстка прасьледаваліся праваахоўнымі органамі.
У супольнасьці пра Беларусь таксама задаюць пытаньні кшталту: «Чаму Беларусь такая жахлівая?», «Ці падобная Беларусь да Паўночнай Карэі?», «Ці Беларусь сацыялістычная, камуністычная ці капіталістычная?», «Чаму Расея і Беларусь не аб’яднаюцца?» і іншыя.